Занятак «ЧытаемБеларускае і па-беларуску»
Сёння ў ДЎА "Дзіцячы сад № 16 г.Слоніма" прайшлі заняткі, прысвечаныя роднай мове. Дзеці пазнаёміліся з партрэтамі і творамі нашых класікаў:
Якуба Коласа («Рак-вусач»);
Янкі Купалы («Хлопчык і лётчык»);
Максіма Багдановіча («Мушка-зелянушка...»).
Дзеці з цікавасцю слухалі беларускае слова і разглядалі ілюстрацыі. Прапануем вам падтрымаць гэтую ініцыятыву і пачытаць гэтыя казкі разам з дзецьмі дома.