На днях выхаванцы старэйшых груп здзейснілі экскурсію ў бібліятэку, дзе для іх была падрыхтавана пазнавальная, цікавая, забаўляльная віктарына аб кветках. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, успаміналі назвы палявых і садовых кветак, адгадвалі загадкі, гулялі, малявалі разглядалі ілюстрацыі з выявай кветак. Напрыканцы віктарыны дзеці замацавалі веды пра беражлівыя адносіны да прыроды – абмеркавалі, чаму нельга рваць рэдкія кветкі і як важна захоўваць прыгажосць вакол сябе.