"Кожная пятніца - роднае, сваё" Сёння нашы выхаванцы акунуліся ў чароўны свет беларускай музыкі! У межах тэматычнага дня дзеці пазнаёміліся з легендарным ансамблем «Песняры». Асаблівую цікавасць у малых выклікаў голас і выступленне Ігара Дударчыка. Мы разам: паслухалі мілагучныя народныя спевы ў сучасным выкананні; даведаліся, як гучаць сапраўдныя беларускія галасы; атрымалі асалоду ад прыгажосці нашай роднай мовы праз музыку. Дзеці з задавальненнем пляскалі ў лад і нават спрабавалі падпяваць! Такія заняткі дапамагаюць малым з дзяцінства адчуваць сувязь з каранямі і любіць сваю краіну.