Сёння ў ДЎА "Дзіцячы сад № 16 г.Слоніма"прайшлі заняткі «Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка» у межах акцыі #ДухБеларускіхТрадыцый.
Мы пазнаёмілі дзяцей з Масленіцай. Расказалі, што блін – гэта маленькае сонейка, пагулялі ў народныя гульні і паслухалі родную мову. Было вельмі смачна і цікава!
Нашы дзеткі змалку вучацца любіць і шанаваць беларускія традыцыі. 🥞☀️