У пятніцу, 6 марта, у нашым дзіцячым садку прайшлі заняткі, прысвечаныя духоўнай прыгажосці беларускай жанчыны. Дзеці разглядалі фатаграфіі жанчын розных прафесій, нават тых, што жаночымі не называюць. Праз іх вобразы дзеці пазнаёміліся з тым, што сапраўдная прыгажосць не толькі ў знешнасці, але і ў сіле духу, цярпенні і клопаце…