Сёння ў ДЎА "Дзіцячы сад № 16 г.Слоніма прайшлі займальныя тэматычныя заняткі да #ДзеньСпажыўца пад назвай «Салодкія брэнды нашай Радзімы». 🍬🇧🇾
Нашы маленькія выхаванцы пазнаёміліся з самымі смачнымі сімваламі Беларусі. Мы «падарожнічалі» па знакамітых фабрыках:
🍫 «Спартак» і «Камунарка» – дзе ствараюць самы сапраўдны шакалад;
🍡 «Чырвоны харчавік» — які славіцца сваім карысным зефірам і мармеладам.
Дзеці з цікавасцю разглядалі яркія фотаздымкі і знаёмыя абгорткі ласункаў, гулялі ў развіваючыя гульні і вучыліся пазнаваць роднае. Было не толькі пазнавальна, але і вельмі «смачна»! 😊