Сёння выхаванцы нашага сада пазнаёміліся з паняццем прыказкі «Багата хата не вугламі, а пірагамі». Гэтая прыказка вучыць дзяцей таму, што сапраўдны дастатак – гэта не багатае ўбранне дома, а цяпло, ўтульнасць, гасціннасць і клопат блізкіх адзін пра аднаго. Сёння ў нашым дзіцячым садзе выхаванцам было расказана пра тое, як у беларускіх сем'ях здаўна сустракалі гасцей, разам рыхтавалі пачастункі, дзяліліся радасцю і падтрымлівалі адзін аднаго. Выхаванцы паслухалі самыя важныя традыцыі, пагулялі ў беларускія гульні, разгледзелі ілюстрацыі беларускіх страў з якімі людзі часцей за ўсё сустракаюць гасцей.
Такія заняткі фарміруюць у дзяцей павагу да сваёй сям'і, любоў да роднай хаты і пачуццё гонару за культурную спадчыну Беларусі.