«Кожная пятніца - роднае, сваё» ў ДЎА "Дзіцячы сад № 16 г.Слоніма".
У рамках тэматычнага тыдня «#ЗбярыБеларусь у сваім сэрцы» у дзіцячым садзе былі арганізаваны пазнавальныя гутаркі. Дзеці пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі, даведаліся пра традыцыі беларускага народа, народныя святы і рамёствы.
З вялікай цікавасцю выхаванцы ўдзельнічалі ў дыдактычных гульнях, прысвечаных роднаму краю, складалі пазлы з выявамі славутасцей Беларусі, разглядалі нацыянальныя касцюмы і слухалі беларускія народныя казкі. Асаблівая ўвага была нададзена выхаванню павагі да гісторыі і культуры сваёй краіны, развіццю пачуцця гонару за.
Такія заняткі спрыяюць развіццю ў дашкольнікаў патрыятычных пачуццяў, цікавасці да нацыянальных традыцый і гонару за сваю краіну