Калі за акном крапаціць летні дожджык, выхаванцы групы № 9 вырашылі заняцца выяўленчым мастацтвам – з задавальненнем перадавалі праз малюнкі радасны настрой, замацоўвалі ўменне вызначаць цэнтр сюжэтнай кампазіцыі, адрозніваць і аналізаваць спосабы малявання сонца. Такая дзейнасць выхоўвае ўстойлівую цікавасць да малявання выразнымі сродкамі.