У групе № 12 прайшоў тэматычны дзень «Слова тыдня», прысвечаны тэме «Асабістая гігіена».
У гэты дзень дзеці пазнаёміліся з новымі словамі: «урач» і «зубная шчотка». Даведаліся, чаму важна выконваць правілы асабістай гігіены, клапаціцца пра чысціню і берагчы сваё здароўе.
Замацаваць атрыманыя веды дапамагла творчая дзейнасць: выхаванцы стварылі плакат на тэму асабістай гігіены, выкарыстоўваючы тэхніку аплікацыі.
Такія мерапрыемствы спрыяюць узбагачэнню слоўніка дзяцей, фарміраванню карысных звычак і выхаванню адказных адносін да ўласнага здароўя.
Чысціня – залог здароўя!