На чарговым занятку гуртка «Чароўны аловак» выхаванцы пазнаёміліся з беларускім стужачным арнаментам. Падчас заняткаў хлопцы і дзяўчаты папрацавалі са схемамі: навучыліся «чытаць» графічныя падказкі і вызначаць паслядоўнасць элементаў. Стварылі свае ўзоры. З вялікай цікавасцю выкладвалі гатовы арнамент з асобных элементаў, імкнучыся вытрымліваць рытм і сіметрыю.